Технологии,
проверенные временем!!!
Главная - О предприятии - Новости - Аўтобусны парк папоўнілі новыя аўтобусы.
О предприятии
Контакты

223610, город Слуцк,
улица Транспортная, 4

Телефон: (801795) 4-58-91

Факс: (801795) 4-51-77

E-mail: ap2-slutsk@tut.by

Автовокзал
Телефон: 114, (01795) 5-23-75, (8029)109-52-37

Аўтобусны парк папоўнілі новыя аўтобусы.

У філіяле «Аўтобусны парк №2» ААТ «Мінаблаўтатранс» добрая навіна – чатыры новенькія аўтобусы «Нёман» айчыннай вытворчасці папоўнілі аўтапарк. 

Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі ў аўторак уручыў ключы ад аўтобусаў вадзіцелям, якія будуць на іх працаваць, – Аляксандру Леанідавічу Цодзіку Мікалаю Леанідавічу Пісарыку, Анатолію Міхайлавічу Гольцу, Генадзію Віктаравічу Гарбацэвічу (на здымку). Яны доўгі час працуюць у аўтапарку і добра сябе зарэкамендавалі.

Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі адзначыў, што выкананне ў мінулым годзе на Случчыне прагнозных паказчыкаў дазволіла палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстаноў адукацыі раёна, аховы здароўя, з’явілася магчымасць абнавіць аўтапарк. Аўтобусы набыты ў лізінг, першы ўзнос – за сродкі раённага бюджэту.

 

Усяго ў аўтапарку 102 аўтобусы і 60 грузавых аўтамабіляў. Па словах  дырэктара філіяла Мікалая Мікалаевіча Валеткі, аўтобусы «Нёман» будуць працаваць на прыгарадных маршрутах. Таксама іх будуць задзейнічаць і на іншых маршрутах. Аўтобусы разлічаны на 28 пасадачных месцаў, мяккія зручныя сядзенні, наогул пасажыр будзе камфортна сябе адчуваць.

Генадзій Віктаравіч Гарбацэвіч працуе ў аўтобусным парку вадзіцелем 37 гадоў. Старанны, уважлівы, сапраўдны прафесіянал – менавіта так ахарактарызавалі яго ў філіяле. Генадзій Віктаравіч ужо праехаў на новым аўтобусе і адзначыў яго зручнасць і камфорт.

– Аўтобусы даручылі адным з лепшых вадзіцеляў. Упэўнены, тэхніка ў надзейных руках, – гаворыць дырэктар філіяла Мікалай Мікалаевіч Валетка. – Шчырыя словы ўдзячнасці – кіраўніцтву райвыканкама за падтрымку. 

Цяпер новыя аўтобусы рыхтуюць да работы, у хуткім часе яны выйдуць на лініі.

Ірына КАВАЛЕНКА. © Слуцкий край, 2017

ОАО «Миноблавтотранс» Филиал «Автобусный парк №2»
223610 г. Слуцк, ул. Транспортная, 4
тел.  
тел.  
8(01795) 4-58-91
8(01795) 4-51-77
Создание сайта GaLLery 63
Яндекс.Метрика